Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харкаўскіх сэпаратыстаў пакінулі пад вартай


Кіеўскі раённы суд Харкава прызначыў меру стрыманьня для 62-х з 65-ці падазраваных у масавых беспарадках у горадзе.

Трох падазраваных суд пастанавіў адпусьціць пад хатні арышт, па 59-ці абраная мера стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай.

У большасьці выпадкаў пры абраньні меры стрыманьня суд таксама вызначыў заклад.

Сярод тых, каго суд адправіў у СІЗА — адзін з верхаводаў руху «Украінскі усходні блёк» Ягор Логвінаў.

«Суд пастанавіў, што прымяненьне больш мяккіх мер немагчыма, а таму абірае меру стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай. Сьледчы судзьдзя не вызначае памер закладу ў дадзенай крымінальнай вытворчасьці ў дачыненьні да Логвінава пры абраньні меры стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай», — гаворыцца ў судовай пастанове.

У мінулую нядзелю ўвечары прарасейску настроеныя актывісты захапілі будынак Харкаўскай абласной адміністрацыі, вызваліць яе атрымалася толькі падчас контртэрарыстычнай апэрацыі, праведзенай ў аўторак раніцай. Тады ж былі затрыманыя 65 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG