Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 красавіка: Пятніца зь Гедройцам, саракавіны Рыгора Барадуліна


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Беларускі ПЭН-Цэнтр і кнігарня «логвінаЎ» працягваюць знаёміць чытачоў з аўтарамі, якія ўвайшлі ў доўгі сьпіс прэміі Гедройца. Героямі другой сустрэчы стануць Наталка Харытанюк (аўтарка кнігі «Сьмерць лесьбіянкі») і Адам Глобус (аўтар «Казак пра дарослых»). Весьці дыскусію будзе паэт Андрэй Хадановіч. Імпрэза адбудзецца ў кнігарні «ЛогвінаЎ» (праспэкт Незалежнасьці, 37а). Пачатак а 19.00.

Канцэрт-прэзэнтацыя трэцяга альбому гурту «Akute» «Realnaść i sny». Клюб «RE:PUBLIC», пачатак а 18:00.

Рок-гурт «Re1ikt» выступае на фэстывалі «Wake Up Bialystok» у Беластоку. Клюб «Gwint», пачатак а 18.00.

З нагоды 40-га дня ад сьмерці Рыгора Барадуліна будзе адслужаная Літургія за супакой ягонай душы ў 18.30, у капліцы душпастырскага цэнтру парафіі Праведнага Язэпа (Менск, вул. Арджанікідзе д. 6).
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1814 — францускі імпэратар Напалеон Банапарт адрокся ад пасаду.

1923 — у Вільні пачаўся першы зьезд пэдагогаў беларускіх сярэдніх школ Заходняй Беларусі, скліканы Таварыствам Беларускай Школы.

1927 — прынятая Канстытуцыя БССР.

1963 — гурт «The Beatles» выдаў сінгл «From Me to You», які стаў іх першай песьняй, якая патрапіла на вяршыню ў ангельскім гіт-парадзе.

2011 — адбыўся выбух у менскім мэтрапалітэне, 14 чалавек загінулі, дзясяткі былі параненыя.

У гэты дзень нарадзіліся:

1755 — ангельскі доктар Джэймс Паркінсан, які першы апісаў сымптомы захворваньня, вядомага сёньня пад назвай хваробы Паркінсана.

1936 — Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР.

У гэты дзень памерлі:

1937 — Цішка Гартны, беларускі пісьменьнік, грамадзкі і дзяржаўны дзеяч.

1977 — Жак Прэвэр, францускi паэт.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Мой верш — мая душа
І думка шчырая мая!
У кожным слове маё я.
Мой верш — мая душа.»

Цішка Гартны
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG