Натальля прыехала ў Кіеў з Бахчысарайскага раёну разам з маці, цяпер яны начуюць на суседніх ложках у адным са сталічных дзіцячых санаторыяў і спрабуюць дамовіцца пра ўкраінскую пэнсію.
«Ёсьць дах над галавой, ёсьць ежа. Што будзе далей — Бог яго ведае. Можа, з Крымам нешта вырашыцца, можа, з намі нешта вырашыцца. Нявызначанасьць. Але нявызначанасьць спакойная, па меншай меры», — лічыць перасяленка.
На яшчэ адным ложку ў гэтым жа пакоі — Аляксандра. За яе сьпіной на сьцяне — невялікая карціна ў рамцы. Марыністыка. Раней Аляксандра жыла непадалёк ад Сак. Кажа: пакінула там дом.
«Убачыла, што робяць з нашымі караблямі — і ўсё, — успамінае яна. — Разумееце, я адна: я выйшла — і мяне няма. Гэта страшна, што рабілася — не са мной, а наогул: на голым месцы нешта прыдумалі. А самае страшнае, што людзі, зь якімі жыў, крычаць „Ура!“».
Двое дзяцей і трое катоў
Сям’я Жаны выехала зь Эўпаторыі ў канцы лютага, калі ім сказалі, што ў горад могуць увесьці войскі. Жанна — актывістка крымскага Майдану, друкавала і распаўсюджвала ўлёткі. Распавядае: прарасейскіх актывістаў у Эўпаторыі было мала, некалькі сотняў усяго, яны не хавалі, што атрымліваюць грошы за ўдзел у мітынгах. Паводле жанчыны, пазьней зьявіліся так званыя «чорныя сьпісы», куды трапіла і Жана, ёй сталі пагражаць.
«Тэлефанавалі па тэлефоне, распавядалі, як нас тут парэжуць. Спрабавалі падпаліць дзьверы, прыходзілі, тэлефанавалі ў дзьверы. Рэальна было вельмі страшна, — узгадвае актывістка. — Наша сям’я — гэта двое дзяцей, мама мужа, сястра мужа. І тры коткі».
Па словах жанчыны, у гэтым санаторыі жыве каля сарака чалавек. Цяпер Жана з аднадумцамі арганізавала фонд «Крымскія ўцекачы», спрабуе дапамагаць іншым перасяленцам. Напрыклад, такім як Армэн. Ён таксама ўдзельнік гэтай ініцыятывы, які прыехаў з жонкай зь Феадосіі, але дапамогі ад дзяржавы не атрымлівае, паколькі ня мае крымскай рэгістрацыі, бо здымаў жыльлё, таму не падпадае пад катэгорыю. Ён жыве ў санаторыі, часова спыніўся ў знаёмых.
Санаторыі і дзіцячыя лягеры для перасяленцаў
Адзін з каардынатараў цэнтру дапамогі крымскім перасяленцам у Пушчы Вадзіцы Іван Каратаеў кажа: да іх зьвярнулася каля 150 чалавек, іх расьсялілі ў санаторыі і дзіцячыя лягеры. Паводле яго, такое часовае пражываньне можа расьцягнуцца на некалькі гадоў.
У гарадзкім цэнтры дапамогі ўцекачам з Крыму Дэпартамэнту сацыяльнай палітыкі Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі называюць лічбу зваротаў — больш як тысяча дзьвесьце, толькі за мінулыя суткі — восемдзесят. Галоўны спэцыяліст дэпартамэнту Натальля Бяляўская распавяла Радыё Свабода, што неўзабаве плянуюць аддаць яшчэ адзін санаторый пад часовае пасяленьне.
«Цяпер яны расьсяляюцца па базах адпачынку. Паняцьце „часова“ тут абмежаваньняў у часе ня мае, гэта значыць колькі людзям спатрэбіцца для вырашэньня іх праблем, столькі яны будуць жыць. Зараз мы засялілі 8 чалавек, а ад суботы пачынаем маштабнае засяленьне яшчэ адной базы адпачынку», — адзначыла яна.
У грамадзкай праваабарончай ініцыятыве «Дом сяброў» кажуць, што ім за гэты час паступалі запыты аб дапамозе і з пасяленьнем, і з праблемамі адносна грамадзянства і рэгістрацыі. Усяго зьвярнулася ўжо каля паўтысячы чалавек. І ня толькі з Крыму, але і з украінскага Ўсходу.