Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данецкія сэпаратысты ня хочуць здавацца


Ніхто з сэпаратыстаў не разглядае варыянт вызваленьня будынка абласной дзяржаўнай адміністрацыі, захопленай у мінулую нядзелю, нягледзячы на спадзеў першага віцэ- прэм’ера ўраду Ўкраіны Віталя Ярэмы.

Сэпаратысты, якія занялі 6 красавіка 2014 года Данецкую абласную раду, па стане на 8 гадзін раніцы 10 красавіка працягваюць умацоўваць барыкады па пэрымэтры будынку і ўладкоўваць свой побыт, паведамляе УНІАН.

Мяркуючы па настрою захопнікаў, ніхто зь іх не разглядае варыянт вызваленьня захопленай тэрыторыі, аб якім заявіў у сераду ўвечары першы віцэ-прэм’ер Украіны Віталь Ярэма.

Паводле яго слоў, ён спадзяецца, што ў чацьвер да 11.00 будынак Данецкай абласной рады будзе вызваленая мірным шляхам.

Ён нагадаў, што галоўнае патрабаваньне ўлады заключаецца ў тым, каб пратэстоўцы здалі зброю, якую яны забралі ва ўправе СБУ, а гэта 93 пісталета Макарава і 5 аўтаматаў Калашнікава, і пакінулі памяшканьні абласной Рады.

«Праведзеныя некалькі сустрэч з прадстаўнікамі пікетоўцаў, якія пратэставалі, якія знаходзяцца ў сярэдзіне, — падкрэсьліў Ярэма.— Спачатку яны абвясьцілі аб існаваньні так званай Данецкай рэспублікі. Цяпер яны адмовіліся ад гэтай рэспублікі. І калі даведаліся, што праваахоўныя органы могуць ужыць сілавыя мэтады па вызваленьні адмінбудынку, тады яны пагадзіліся на перамовы. Сёньня гэтыя перамовы могуць прывесьці да пазытыўнага выніку».

Ярэма дадаў, што ля Данецкай адміністрацыі і ваколіцах кожныя суткі зьбіраюцца некалькі сотняў чалавек, якія патрабуюць ад уладаў прыняць «адпаведныя рашэньні».

Першы віцэ-прэм’ер таксама падкрэсьліў, што галоўная праблема заключаецца ў тым, што групы пратэстуючых ўяўляюць некалькі чалавек:

«Гэта значыць, відаць, што яны не зьяўляюцца адной групай і відаць, што гэтыя людзі кіруюцца зь некалькіх цэнтраў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG