Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве гарэла сядзіба кампартыі Ўкраіны


У Кіеве на вуліцы Барысаглебскай, 7, ратавальнікі патушылі полымя ў офісе Камуністычнай партыі Украіны. У выніку пажару не пацярпеў.

Агнём у будынку былі ахоплены некалькі памяшканьняў, згарэлі некалькі пакояў.

Пажарнік, які знаходзіўся на месцы здарэньня, распавёў, што выгарала 100 квадратных мэтраў на першым паверсе і столькі ж — на другім. Часткова пацярпеў трэці паверх.


Пажар у кіеўскім офісе КПУ, па словах відавочцаў, пачаўся прыкладна а 22.00 9 красавіка.

Цяжэй ліквідаваць полымя аказалася менавіта ў склепе. Тэмпэратура доўгі час не дазваляла пажарным патрапіць унутр. Зараз прычыну ўзгараньня ўсталёўвае сьледча-апэратыўная група.

«Верагодна, што прычынай пажару зьяўляецца падпал, — распавёў пажарнік Алег Нячупій, які працаваў на месцы. — У трох месцах адразу пажар не можа паўстаць».
У сераду днём міліцыя дамовілася з актывістамі, якія ў лютым захапілі офіс КПУ, аб вызваленьні будынку.

Кампартыя адмаўлялася галасаваць у Вярхоўнай Радзе, пакуль ня будзе вызвалены партыйны офіс.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG