Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты ў Луганску вызвалілі 56 закладнікаў


Перамовы з узброенымі прарасейскімі сэпаратыстамі ў будынку Луганскай управы СБУ працягваюцца. Сэпаратысты захапілі закладнікаў, узброіліся аўтаматамі, замінавалі верхнія паверхі будынку і фактычна пераўтварыліся ў тэрарыстаў.

Перамовы аб вызваленьні будынка СБУ ў Луганску працягваюцца. Па выніках начных перамоваў з прарасейску настроеныя актывістамі, 56 чалавек змаглі пакінуць памяшканьне. Пра гэта паведамляе прэсавы цэнтар Службы бясьпекі Ўкраіны.

Паводле яго зьвестак, людзі выйшлі бяз зброі, ніхто з іх ніякіх траўмаў не атрымаў.

«Асобы, якія працягваюць блякаваць памяшканьне, далі таксама магчымасьць наведаць яго некаторым народным дэпутатам Украіны, якія пасьля гэтага бесьперашкодна пакінулі будынак», — дадалі ў прэсавым цэнтры.

51 чалавек выйшаў з будынку заблякаванага прарасейскімі сэпаратыстамі па стане на 1 гадзіну ночы, яшчэ 5 адпусьцілі а 4-й раніцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG