Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данецкія сэпаратысты хочуць, каб Пуцін увёў войскі


Самапрызначаны народны савет Данецкай вобласьці вырашыў правесьці да 11 траўня рэфэрэндум наконт сувэрэнітэту.

Прарасейскія актывісты, якія захапілі будынак Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, абвясьцілі аб правядзеньні ўсенароднага рэфэрэндуму наконт абвяшчэньня сувэрэнітэту Данецкай вобласці. Правесьці рэфэрэндум яны маюць намер не пазьней за 11 траўня 2014 года, перадае агенцтва «Інтэрфакс- Украіна».

Актывіст, які выступіў з трыбуны залі пасяджэньняў Данецкага аблрады, паведаміў, што гэтая дата ўзгодненая з прарасейскімі актывістамі ў Луганскай і Харкаўскай абласьцях.

«Калі кіеўская нелегітымная ўлада паспрабуе нам перашкодзіць, то мы зьвернемся да кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі з просьбай аб уводзе абмежаванага міратворчага кантынгенту войскаў», — заявіў выступоўца.

Раней гэтая група асоб правяла сход, на якім прагаласавала за дэклярацыю аб сувэрэнітэце так званай Данецкай народнай рэспублікі. Каля 50 чалавек сабраліся ў будынку абладміністрацыі заявілі, што прынятая дэкларацыя стане асновай для стварэньня Данецкай народнай рэспублікі, паведамляе Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG