Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін’юст вынес папярэджаньне АГП


Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла афіцыйнае папярэджаньне Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Пра гэта БелаПАН паведаміў намесьнік старшыні АГП Леў Марголін. У АГП не выключаюць, што адным з наступных крокаў уладаў могуць стаць дзеяньні па ліквідацыі партыі.

Падрабязнасьці пакуль невядомыя. «Але, наколькі я разумею, папярэджаньне зьвязана з дзейнасьцю АГП падчас мясцовай выбарчай кампаніі», — сказаў Марголін.

Заўтра, 8 красавіка, старшыня АГП Анатоль Лябедзька мае намер правесьці ў 12.00 спэцыяльную прэс-канфэрэнцыю з гэтай нагоды.

У АГП не выключаюць, што адным з наступных крокаў уладаў могуць стаць дзеяньні па ліквідацыі партыі.

Падчас апошняй выбарчай кампаніі прадстаўнікі АГП неаднаразова заяўлялі, што сапраўдных выбараў, сумленных і свабодных, у Беларусі няма. Тым не менш партыя прыняла рашэньне вылучаць кандыдатаў у дэпутаты для працы з выбаршчыкамі.

У прыватнасьці, маючы на ўвазе заканадаўчы забарона на заклік да байкоту выбараў, АГП прапаноўвала выбаршчыкам на бюлетэнях для галасаваньня пісаць словы аб патрабаваньні правядзеньня ў краіне справядлівых выбараў.

Акрамя таго, падчас выбарчай кампаніі актывісты АГП праводзілі пікеты, падчас якіх патрабавалі правядзеньня дэмакратычных выбараў і вызваленьня палітвязьняў. За ўдзел у адной з такіх акцый Анатоль Лябедзька быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Арыштамі і штрафамі былі пакараныя і іншыя актывісты АГП.

Аб’яднаная грамадзянская партыя — адна з найбуйнейшых апазыцыйных структур у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG