Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя ўсе кандыдаты на прэзыдэнта Ўкраіны


Гэтаму кандыдату ад інтэрнэт-партыі Дарту Вэйдэру ў рэгістрацыі адмоўлена
Гэтаму кандыдату ад інтэрнэт-партыі Дарту Вэйдэру ў рэгістрацыі адмоўлена

Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны скончыла рэгістрацыю кандыдатаў у прэзыдэнты – усяго зарэгістравана 23 прэтэндэнты на прэзыдэнцкае крэсла.

Так, палітычнымі партыямі вылучаныя кандыдаты: лідэры «Бацькаўшчыны» Юлія Цімашэнка, «Свабоды» Алег Цягнібок, Кампартыі Пётр Сіманенка, партыі «Грамадзянская пазыцыя» Анатоль Грыцэнка, Украінскай народнай партыі Аляксандар Кліменка, Народнага Руху Ўкраіны Васіль Куйбіда, Радыкальнай партыі Алег Ляшко.

Сярод самавылучэнцаў – вядомы ўкраінскі бізнэсмэн, народны дэпутат Пётр Парашэнка, народныя дэпутаты ад Партыі рэгіёнаў Сяргей Цігіпка і Алег Цароў, экс-віцэ прэм'ер Юры Бойка, экс-кіраўнік Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі Міхаіл Добкін, былы першы намесьнік генэральнага пракурора Рэнат Кузьмін, кіраўнік Усеўкраінскага габрэйскага кангрэсу Вадзім Рабіновіч, экс-кіраўнік Службы зьнешняй разьведкі Мікалай Маламуж, экс-міністр сацыяльнай палітыкі Натальля Каралеўская, экс-кіраўнік антыманапольнага камітэту Ўкраіны Васіль Цушко, лідэр «Правага сэктару» Дзьмітры Яраш, актывісты Майдану Вольга Багамолец і Заран Шкірак, экс-народны дэпутат Валеры Канавалюк, а таксама прадпрымальнікі Ўладзімер Саранаў і Андрэй Грыненка.

Выбары прэзыдэнта Ўкраіны прызначаныя на 25 траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG