«Я адправіла б туды мужчыну. Лічу, што становішча ў Кіеве небясьпечнае», — заявіла яна ў інтэрвію БелаПАН.
«Шчыра кажучы, хай паменш будзе падобных інтарэсаў у жыцьці любога арганізатара выбараў і любой дзяржавы. Лепш, калі ўсё рухаецца руцінна, ва ўстаноўленыя тэрміны, а не пасьля рэвалюцыяў», — сказала кіраўнік ЦВК.
Беларускі Цэнтарвыбаркам пакуль не атрымліваў запрашэньня ўзяць удзел у назіраньні за прэзыдэнцкімі выбарамі ва Ўкраіне. «Але яшчэ ёсьць час. Як правіла, калі гэта ня склад місіі назіральнікаў, то запрашэньне можа прыйсьці і за месяц да выбараў», — адзначыла Ярмошына.
Вынікам рэфэрэндуму ў Крыме яна «цалкам давярае». «Гэта проста відаць няўзброеным поглядам. Для жыхароў Крыма гэта было, можа быць, нават пытаньне выжываньня. Калі б пытаньне рэфэрэндуму датычылася чагосьці тэарэтычнага і абстрактнага, то тут, можа быць, патрабаваліся б вялікія тэрміны. Але вынесенае пытаньне было занадта блізкае кожнаму выбарцу. Да таго ж Крым — гэта невялікая тэрыторыя, там выбарцаў крыху больш, чым у Менску», — сказала кіраўнік ЦВК.
Ярмошына таксама не выключае, што і ў Беларусі рэфэрэндум можна правесьці ў кароткія тэрміны.
«У нас рэфэрэндум у 2004 годзе праходзіў за 40 дзён. Гэта мінімальны тэрмін для стварэньня ўчасткаў для галасаваньня. Але давайце не забываць, што ва Ўкраіне камісіі тэрытарыяльнага ўзроўню пастаянна дзейнічаюць, як і ў Расеі. Гэта значыць, там заўсёды ёсьць сьпісы выбарцаў, якія ўвесь час кантралююцца, ёсьць вызваленыя чыноўнікі. Па сутнасьці, там было толькі пытаньне фінансаваньня», — сказала яна.