У віншаваньні сярод іншага гаворыцца: «Гэта сьвята ўвасабляе шматвяковую дружбу беларусаў і расейцаў, духоўнае сваяцтва, агульны гістарычны выбар шляху разьвіцьця».
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасьць у паскарэньні інтэграцыйных працэсаў у рамках так званай Саюзнай дзяржавы і Эўразійскага эканамічнага саюза.
Лукашэнка таксама накіраваў віншаваньні Дзьмітрыю Мядзьведзеву, Валянціне Мацьвіенка, Сяргею Нарышкіну, патрыярху Кірылу, а таксама лідэру расейскіх камуністаў Генадзю Зюганаву.
Як паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі, зьвярнуўся ён і да народаў Беларусі і Расеі:
«Дзень яднаньня — сьвята, якое сымбалізуе для Беларусі і Расіі агульны цывілізацыйны выбар, сувязь гісторыі, сучаснасьці і будучыні.
Саюзная дзяржава па праве зьяўляецца прыкладам і асновай аб’яднальных працэсаў на постсавецкай прасторы. Няпростыя рэаліі сёньняшняга дня ставяць перад намі маштабныя задачы далейшай інтэграцыі. І наша мэта — зрабіць усё, каб Саюзная дзяржава, Мытны саюз, Адзіная эканамічная прастора, а ў пэрспэктыве і Эўразійскі эканамічны саюз не дублявалі, а дапаўнялі адзін аднаго, рэальна і бачна увасабляючы ў жыцьцё перавагі розных формаў ўсебаковага супрацоўніцтва», — гаворыцца ў звароце, разьмешчаным на сайце Лукашэнкі.
На сайце прэзыдэнта Расеі ніякіх віншаваньняў з гэтай нагоды няма.
2 красавіка адзначаецца як сьвята «Дзень яднаньня народаў Расеі і Беларусі» ў сувязі з тым, што ў гэты дзень у 1996 годзе была падпісаная дамова аб стварэньні супольнасьці Беларусі і Расіі, пазьней саюза і саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.