Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым займалася «Альфа» ў самы крывавы дзень у Кіеве?


Джэймі Дэтмэр
Джэймі Дэтмэр

Журналіст Джэймі Дэтмэр аб прысутнасьці байцоў спэцпадразьдзяленьня СБУ «Альфа» ў цэнтры Кіева 20 лютага, калі загінулі 53 чалавекі

Амэрыканскі навінны сайт The Daily Beast апублікаваў артыкул свайго аглядальніка Джэймі Дэтмера пад назвай «Эксклюзіў: фатаграфіі дэманструюць навучаных расейцамі забойцаў у Кіеве».

У распараджэньне выданьня трапіла сэрыя фатаздымкаў, на якіх паказаныя байцы спэцназу Ўкраінскай службы бясьпекі, зьнятыя 20 лютага ў двары штаб—кватэры СБУ у дзень, калі пачалася стральба снайпэраў па пратэстантах на Майдане. У той дзень загінулі 53 чалавекі.

Камэнтуючы фатаграфіі і відэа (зьнятыя прыватнымі асобамі ў Кіеве 20 лютага), што трапілі ў яго распараджэньне, Джэймі Дэтмэр адзначае, што на іх паказаныя байцы антытэрарыстычнага спэцназа СБУ «Альфа», якія апранаюць бронекамізэлькі, трымаюць снайпэрскія вінтоўкі і мадыфікаваныя аўтаматы Калашнікава, бяруць боепрыпасы, нясуць аскепкавыя гранаты. Акрамя таго, на здымках відаць, што ў двары СБУ адбываецца ратацыя камандаў. Мы бачым, што байцы «Альфы» ўваходзяць у двор і пакідаюць яго ў поўным узбраеньні, што адна група байцоў вяртаецца зь нейкага заданьня і яе замяняе іншая група. Неназваная крыніца ў амэрыканскай выведцы, якой Дэтмэр паказаў здымкі, паведаміла, што байцы «Альфы» былі навучаныя расейскімі інструктарамі і што Кіеў з часу распаду СССР быў тэрыторыяй расейскай ФСБ. У артыкуле гаворыцца, што ў распараджэньні выданьня маецца 90 гігабайтаў відэаматэрыялаў і ўнікальныя фатаграфіі, якія сьведчаць пра тое, што каля ста забітых на Майдане і ня менш за дзевяцьсот параненых стрэламі снайпэраў у лютым — справа рук людзей Януковіча. На адной з фатаграфіяў у двары штаб—кватэры СБУ людзі ва ўніформе загружаюць масіўныя сэйфы на каляскі. Дэтмер цытуе заходніх экспэртаў, якія адзначаюць, што, хутчэй за ўсё, у гэтых сэйфах знаходзіцца сакрэтная дакумэнтацыя СБУ, якая, хутчэй за ўсё, перапраўляецца ў Маскву.

У інтэрвію Радыё Свабода аўтар артыкулу ў The Daily Beast Джэймі Дэтмер тлумачыць, чаму ён лічыць, што апублікаваныя фатаграфіі выкрываюць забойцаў украінскіх апазыцыянэраў.

— Мы не сьцьвярджаем, што можам даказаць, што паказаныя на фатаздымках
байцы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня «Альфа», навучаныя снайпэрскай стральбе, зараджаюць зброю 20 лютага — як раз перад тым, як пачалася страляніна на Майдане
людзі — гэта снайпэры, якія забівалі людзей. Што відавочна з гэтых фатаграфіяў, дык гэта тое, што паказаныя на іх байцы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня «Альфа», навучаныя снайпэрскай стральбе, зараджаюць зброю 20 лютага — як раз перад тым, як пачалася страляніна на Майдане, што адбываецца ратацыя камандаў, якія замяняюць адна адну пасьля праведзенай працы. У нас няма вечаровых фатаздымкаў, паколькі аўтары гэтых фота іх не зрабілі. Але, мяркуючы па тых фатаграфіях, якія ў нас ёсьць, у двары штаб—кватэры Службы бясьпекі Ўкраіны ў тую раніцу адбывалася ратацыя дзьвюх групаў «Альфы», прычым адбывалася гэта ў трох кварталах ад Майдана. Гэта факт, які патрабуе адказу. У Міністэрстве юстыцыі Ўкраіны мне сказалі, што яны вельмі сур’ёзна паставіліся да таго, што адлюстравана на гэтых здымках.

— Што сабой уяўляе ўкраінскі спэцназ «Альфа»?

— «Альфа » — гэта антытэрарыстычнае падразьдзяленьне Ўкраінскай службы бясьпекі, у якога былі шчыльныя сувязі з аналягічнымі падразьдзяленьнямі расейскіх спэцслужбаў, зь якімі яны неаднаразова праводзілі сумесныя трэніроўкі. Гэты спэцназ налічвае дзьвесьце байцоў. На апублікаваных намі фатаздымках прысутнічаюць ня толькі людзі ў форме СБУ, але і байцы спэцназу іншых украінскіх спэцслужбаў, у прыватнасьці, спэцназу МУС. Але большасьць адлюстраваных на здымках вайскоўцаў былі ў форме спэцназу «Альфа».

— Ці спрабавалі вы апазнаць людзей на апублікаваных фатаздымках?

— Мы спрабавалі гэта зрабіць. Справа ў тым, што ўся дакумэнтацыя аб асабістым складзе падразьдзяленьня «Альфа» знаходзіцца ў распараджэньні Ўкраінскай службы бясьпекі. Мае шэфы спрабавалі весьці перамовы з СБУ. Акрамя таго, яны турбаваліся пра маю бясьпеку. Але мы спрабавалі правесьці апазнаньне з дапамогай некаторых украінцаў. На жаль, я не магу пакуль назваць вам, хто нам дапамагаў і чаго мы дасягнулі.

— Былы кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Аляксандр Якіменка сьцьвярджаў, што снайпэрамі былі замежнікі, сярод якіх былі, у прыватнасьці, легіянэры з былой Югаславіі, якіх нібыта нанялі лідэры Майдана...

— Што да абвінавачаньняў, выстаўленых былым шэфам СБУ і расейскім міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым, што снайпэрамі былі замежнікі — называлі нават грамадзянаў Латвіі, — то наша вэрсія адносна байцоў «Альфы» падмацаваная дакумэнтальнымі доказамі, у той час як яго словы абсалютна бяздоказныя. Так, у некаторых людзей на Майдане была зброя, але яны не маглі забіць 53 чалавекі 20 лютага. У нас ёсьць заключэньні экспэртаў з нагоды нашых фатаграфіяў, іх высновы аб патэнцыйных забойцах і аб месцах, адкуль стралялі. Гэтыя будынкі ў той дзень знаходзіліся пад кантролем ураду, а не пратэстоўцаў на Майдане.

— Вядома, што снайпэры стралялі ня толькі па апазыцыянэрах, але і па байцах спэцназу «Беркут». Як вы гэта тлумачыце?

— Мы ня ведаем дакладнага ліку забітых байцоў «Беркута». Кажуць пра 16-17 забітых. Але гэтыя забойствы не датычацца 20 лютага. Большая частка байцоў «Беркута» была забітая ў студзені, частка нават у канцы сьнежня, і толькі шэсьць заключэньняў аб сьмерці паліцэйскіх са спэцназу прыпадаюць на 20 лютага. На наяўных у нас відэаматэрыялах відаць, якой інтэнсіўнай была страляніна па натоўпе на Майдане 20 лютага. Магчыма, што некаторыя апазыцыянэры, у якіх была зброя, абараняліся і ў сваю чаргу адказвалі стрэламі па паліцыі, якая страляла ў іх. Вядома, гэта ня больш чым здагадка, якую трэба яшчэ даказаць. Але наяўныя відэаматэрыялы і фатаграфіі, прычым ня толькі нашы, але і наяўныя ў распараджэньні іншых СМІ, даказваюць, што прынамсі 90 адсоткаў стрэлаў было зроблена з боку ўрадавых войскаў і з будынкаў, якія кантраляваліся ўрадам Януковіча.

— У вашым артыкуле згадваецца тэлефонная размова эстонскага міністра замежных спраў Урмаса Паэта з кіраўніком зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Кэтрын Эштан, у якой эстонскі міністар кажа, што доктар Вольга Багамолец нібыта сказала яму на Майдане, што снайпэрамі маглі быць сябры апазыцыі. Вы размаўлялі з Вольгай Багамолец, ці пацьвердзіла яна словы Урмаса Паэта?

— Я размаўляў з Вольгай пра гэта, і яна не магла зразумець, як эстонскі міністар прымудрыўся так патлумачыць яе словы. Яна сказала, што гэта непаразуменьне, што яе няправільна зразумелі і што яна ніколі не казала таго, што агучыў эстонскі міністар замежных спраў.

— Ці можна сказаць на падставе наяўных у вас відэаматэрыялаў і фатаграфіяў, хто аддаў загад страляць у пратэстоўцаў на Майдане?

— Пакуль у мяне няма доказаў таго, хто аддаў загад страляць, але з размовы з украінскім міністрам юстыцыі я зразумеў, што ён працуе над гэтым і мае намер высьветліць, хто навучаў байцоў «Альфы» і хто аддаў загад страляць. Гэта напэўна зыходзіла з атачэньня прэзыдэнта Януковіча, ад высокапастаўленых чыноў СБУ. Калі б у нас былі прамыя доказы гэтага, мы б гэта дасьледавалі, — сказаў аглядальнік навінавага сайта The Daily Beast Джэймі Дэтмер.


Гутарыла журналістка расейскай службы Радыё Свабода Натальля Галіцына.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG