Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея разарвала пагадненьні з Украінай па Чарнаморскім флёце


Ukraine--Russian Navy frigate Ladny in Sevastopol, 25Jan2009
Ukraine--Russian Navy frigate Ladny in Sevastopol, 25Jan2009

Закон аб спыненьні дзеяньня шэрагу пагадненьняў па Чарнаморскім флёце аднагалосна прыняты Дзярждумай Расеі. Расея ня лічыць патрэбным плаціць за арэнду ваенна-марской базы ў Крыме.

Дзярждума дэнансавала пагадненьні ў аднабаковым парадку.

Паводле прынятага закону, спыняецца дзеяньне шэрагу пагадненьняў 1997 году пра парамэтры падзелу, статус і ўмовы знаходжаньня Чарнаморскага флёту на тэрыторыі Ўкраіны, а таксама падпісанай ў 2010 годзе ў Харкаве дамовы пра знаходжаньне флёту ў Крыме, перадае УНІАН.

28 сакавіка прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін унёс у Дзярждуму прапанову аб спыненьні дзеяньня гэтых пагадненьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG