Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве прыпынілі трансьляцыю расейскіх каналаў


У Літве рашэньнем суду на тры месяцы спыненая рэтрансьляцыя тэлеканала «НТВ Мір», які зьяўляецца міжнароднай вэрсіяй расейскага канала «НТВ».

У бліжэйшы час будзе вырашацца лёс міжнароднай вэрсіі тэлеканала «Расія».

Летась у Літве на тры месяцы было спыненае вяшчаньне балтыйскай вэрсіі Першага канала. Гэта адбылося пасьля таго, як у эфір выйшаў выпуск перадачы «Чалавек і закон», у якім была прадстаўленая спрэчная вэрсія падзеяў 13 студзеня 1991 году ў Вільні.

У панядзелак літоўская Служба этыкі журналістаў пастанавіла, што інфармацыйныя праграмы тэлеканалаў «Першы» («Время») і «Расія» («Вести недели»), а таксама дакумэнтальны фільм «Прысуджаныя. Пастка для групы «Альфа» тэлеканала «НТВ» распаўсюджваюць забароненую законам аб СМІ інфармацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG