Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка дасьць на ахову таджыцка-аўганскай мяжы 3 мільёны даляраў


Беларусь выдаткуе на ахову мяжы з Аўганістанам 3 мільёны даляраў, паведаміла ў пятніцу амбасадар Беларусі ў Таджыкістане Вольга Гаўрук.

«Прэзыдэнтам Беларусі прынята рашэньне аб аказаньні вайскова-тэхнічнай дапамогі Таджыкістану для ўмацаваньня мяжы з Аўганістанам на суму 3 мільёны даляраў ЗША», — паведаміла Гаўрук.

«Цяпер ідзе працэс апрацоўкі тэхнічных момантаў дастаўкі гэтай дапамогі і іншыя арганізацыйныя пытаньні», — дадала дыпляматка.

Рашэньне пра дапамогу таджыцкім памежнікам было прынятае ў верасьні 2013 году на саміце кіраўнікоў дзяржаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы.

Некаторыя экспэрты асьцерагаюцца абвастрэньня сытуацыі на 1344-кілямэтровай таджыцка-аўганскай мяжы пасьля вываду войскаў НАТО з Аўганістану.

Экспэрты лічаць, што ўзброеныя групоўкі, зьвязаныя з «Талібанам», паспрабуюць прарваць мяжу і прасунуцца ўглыб Таджыкістану.

У Таджыкістану самая працяглая ў СНД агульная мяжа з Аўганістанам. Праз краіну штогод праходзяць транзытам тоны аўганскіх наркотыкаў, адзначае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG