Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пахаваньне Сашка Белага


Пахаваньне Аляксандра Музычкі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:17 0:00
Наўпроставы лінк

На пахаваньні лідэра «Правага сэктара» ў Заходняй Украіне Аляксандра Музычкі, забітага ў ходзе спэцаперацыі МУС, яго паплечнікі казалі, што не адмаўляюцца супрацоўнічаць з уладай, а толькі імкнуцца дапамагчы пазбавіцца ад карупцыянераў і антыдзяржаўнікаў.

Кіраўнік кіеўскай суполкі Ігар Мазур (Таполі) заявіў, што «Правы сэктар» працягвае змаганьне за ачышчэньне дзяржаўнай улады ва Ўкраіне і ўзмацніць падрыхтоўку маладых людзей у лягерах Нацыянальнай гвардыі і на базе Добраахвотнага таварыства садзейнічаньня абароне Ўкраіны.

Мазур адзначыў, што ў той час, калі на ўкраінскіх межах адбываюцца пастаянныя манэўры расейскіх войскаў, «Праваму сэктару» ня варта адмаўляцца ад супрацоўніцтва з войскам і міліцыяй.

«Правы сэктар» цяпер і ў рэгіёнах, і ў Кіеве спрабуе ўсё ж супрацоўнічаць. Нягледзячы на тое, што нашых лепшых хлопцаў забіваюць, нягледзячы на тое, што замест «Беркута» Захарчанкі прыйшлі «сокалы» Авакава, мы верым, што больш за сто чалавек загінулі выпадкова, што бліжэйшым часам мы ўбачым крокі насустрач з боку нашай апазыцыі, якасныя зьмены ва ўкраінскім войску«, — адзначыў Мазур.

Між тым, лідэр Ровенскага «Правага сэктара» Раман Каваль паведаміў, што міліцыя завяла крымінальную справу і супраць яго.

«Я не баюся яго. Я ведаю адно: што ён ( Авакаў — рэд.) павінен скласьці паўнамоцтвы міністра, паехаць да бацькоў Сашы, папрасіць прабачэньня перад імі за забойства сына і стаць перад імі на калені. Мы будзем весьці барацьбу да тых часоў, пакуль улада ва Ўкраіне сапраўды ня стане народнай, а наша дзяржава — нацыянальнай», — сказаў Раман Каваль.

Прадстаўнікі «Правага сэктара» гатовыя прыняць удзел у працы камісіі, якую міністар унутраных справаў Арсэн Авакаў прапанаваў стварыць для расьсьледаваньні абставінаў сьмерці Аляксандра Музычкі. Яны чакаюць, што гэта расьсьледаваньне раскрые заказчыкаў забойства і паскорыць працэс люстрацыі ў праваахоўных органах.

Раней Авакаў заявіў, што Міністэрства ўнутраных справаў гатова дапусьціць грамадзкага назіральніка да расьсьледаваньня ўжываньня зброі пры затрыманьні Музычкі байцамі спэцпадразьдзяленьня «Сокал».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG