Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палкоўнік Юлій Мамчур распавёў пра расейскі палон


Юлій Мамчур
Юлій Мамчур

Вызвалены з расейскага палону палкоўнік Юлій Мамчур распавёў пра тое, як расейцы спрабавалі пераканаць яго здрадзіць Украіне.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні журналіста Юрыя Бутусава на яго старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook, перадае Espreso.tv. Журналіст паразмаўляў з палкоўнікам праз 20 хвілін пасьля вызваленьня.

Палкоўнік сказаў: «3,5 дні мяне трымалі ў адзіночнай камэры. Першы дзень са мной пастаянна размаўлялі невядомыя расейскія вайскоўцы — спрабавалі пераканаць здрадзіць ваеннай прысязе народу Ўкраіны, перайсьці на службу ў войска. Потым быў проста псыхалягічны ціск — не давалі спаць, стукалі прыкладамі па дзьвярах».

Паводле словаў Мамчура, ён добра пачуваецца і мае баявы настрой.
«Што буду рабіць далей? Спачатку прыму душ, потым буду прымаць рашэньне. Слава Ўкраіне!», — распавёў Мамчур.

22 сакавіка падчас штурму авіябазы ў Бэльбэку камандзіра вайсковай часткі Юлія Мамчура выкралі расейскія вайскоўцы. 26 сакавіка ўвечары Мамчура і іншых захопленых камандзіраў вызвалілі і вывезьлі з паўвострава на мацярык.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG