Лінкі ўнівэрсальнага доступу

87% літоўцаў упэўненыя, што Расея можа напасьці на Літву


Амэрыканскі самалёт F-15C „Арол“ на вайсковым лётнішчы каля Шаўляй 6 сакавіка 2014 году.
Амэрыканскі самалёт F-15C „Арол“ на вайсковым лётнішчы каля Шаўляй 6 сакавіка 2014 году.
Сочачы за падзеямі ў Крыме, літоўцы не адчуваюць сябе ў бясьпецы. Цэлых 87 працэнтаў жыхароў вялікіх гарадоў Літвы лічаць, што Расея зноў можа паспрабаваць акупаваць Літву або яе частку, паведамляе delfi.lt.

Як паказала апытаньне, якое 18-20 правяла на замову тыднёвіка «Veidas» кампанія «Prime Consulting», такая небясьпека, на думку бальшыні гараджанаў Літвы, цалкам рэальная.

У небясьпеку Літве з боку Расеі ня верыць толькі крыху больш за 8 працэнтаў жыхароў вялікіх гарадоў: столькі рэспандэнта схільныя думаць, што Літва пад абаронай НАТО сёньня пачуваецца ў поўнай бясьпецы.

Замоўленае тыднёвікам апытаньне таксама сьведчыць пра відавочнае непрыманьне жыхарамі Літвы дзеяньняў прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна ва Ўкраіне. Дзеяньні Расеі ў Крыме не падтрымліваюць 78,2% літоўцаў.

З другога боку, схільных падтрымаць Расею таксама нямала — каля пятай часткі апытаных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG