Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блякуй — не блякуй, выйсьце заўсёды будзе


25 сакавіка ў часе акцыі на Дзень Волі ў Беларусі былі заблякаваныя сайт «Нашай Нівы» і жывая відэатрансьляцыя Радыё Свабода.

«Блякаваць відэастрым няцяжка. У любой трансьляцыі ёсьць адрас, зь якога ідзе сыгнал. Таму дастаткова заблякаваць непасрэдна гэты адрас. Стрымінг можна заблякаваць для асобнай сеткі (напрыклад — Белтэлекам) альбо ў межах пэўнага правайдэра», — патлумачыў у інтэрвію Радыё Свабода Міхаіл Ларчанка, праграміст і сеткавы актывіст.

Словы Ларчанкі адпавядаюць сытуацыі на Дзень Волі, калі карыстальнікі па-за межамі Беларусі відэатрансьляцыю Радыё Свабода глядзелі без аніякіх праблемаў, а ў беларускіх карыстальнікаў такой магчымасьці не было.

«VPN-злучэньні і проксі-сэрвэры дазваляюць абмінаць гэтыя блякаваньні. Але посьпех залежыць ад таго, ці вы карыстаецеся платнымі сэрвісамі, ці бясплатнымі. Відэастрымінг — гэта вялікі аб’ём дадзеных, і гэтыя дадзеныя моцна нагружаюць сэрвэры, празь якія праходзяць. Каб абмінаць блякаваньні відэакантэнту, трэба выкарыстоўваць адмысловыя сэрвісы, які працуюць з магутнымі сэрвэрамі. Плата за выкарыстаньне звычайна складае 10 даляраў на месяц», — кажа Ларчанка.



TOR ужо ня той

25 сакавіка быў заблякаваны і сайт «Нашай Нівы».

«Адказнасьць ляжыць не на хостэры, — паведамілі нам спэцыялісты. — Гаворка, найхутчэй, ідзе пра наўмыснае блякаваньне з боку Белтэлекама», — гаворыцца ў паведамленьні «Нашай Нівы».

Выданьне таксама адзначае, што сайт нельга было паглядзець і праз сыстэму ананімнасьці TOR.

TOR — сыстэма проксі-сэрвэраў, якая дазваляе ўсталёўваць ананімныя сеткавыя злучэньні.

Tor створаны Цэнтрам высокапрадукцыйных вылічальных сыстэмаў Дасьледчай лябараторыі Ваенна-марскіх сілаў ЗША. У 2002 годзе гэтую распрацоўку рассакрэцілі і адкрылі да яе вольны доступ. Міністэрства абароны ЗША, Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША, а таксама Нацыянальны навуковы фонд ЗША працягваюць падтрымліваць Tor.

Прыватныя асобы выкарыстоўваюць Tor, каб абараняць недатыкальнасьць прыватнага жыцьця і атрымліваць доступ да інфармацыі, заблякаванай інтэрнэт-цэнзурай. Tor дагэтуль выкарыстоўваецца праваабаронцамі, грамадзкімі і палітычнымі арганізацыямі, карпарацыямі і нават вайскоўцамі ў часе апэрацыяў на Блізкім Усходзе.

У Беларусі сайты блякуюцца ад прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году.

Сеткавы актывіст Міхаіл Ларчанка зьвяртае ўвагу: бадай што ўпершыню зьявілася сьведчаньне таго, што доступ да сайту праз Tor заблякаваны ў Беларусі.

«Фаервол „Вялікая кітайская сьцяна“ блякуе Tor без аніякіх праблемаў. Калі Кітай з кімсьці падзяліўся досьведам, напрыклад, з нашымі ўладамі, то і ў Беларусі можна рабіць такую блякіроўку», — разважае Ларчанка.

У ліпені 2013-га Аляксандар Лукашэнка заявіў пра жаданьне ўзмацніць супрацоўніцтва з Кітаем, каб абараняць кібэрпрастору Беларусі.

У сваю чаргу, экспэрты праваабарончай арганізацыі Freedom House заяўляюць, што Беларусь выкарыстоўвае такую самую сыстэму маніторынгу і кантролю за інтэрнэтам, як і Расея. Гэтая сыстэма завецца СОРМ. Яе таксама выкарыстоўваюць улады Ўзбэкістану, Кіргізстану, Казахстану і Ўкраіны.

Што рабіць?

Каб абмінаць блякаваньні, Міхаіл Ларчанка раіць выкарыстоўваць браўзэры Opera і Яндэкс.Браўзэр. Гэтыя праграмы маюць гэтак званыя турба-рэжымы — калі адмысловыя сэрвэры пераціскаюць кантэнт такім чынам, каб сайты зручна было глядзець праз злучэньні з малой хуткасьцю.

Ларчанка кажа, што сэрвэры Oper’ы і Yandex Browser’а месьцяцца за межамі Беларусі і заблякаваць іх досыць праблематычна.

А экспэрты расейскага парталу «Лайфхакер» склалі свой сьпіс праграмаў і онлайн-сэрвісаў, якія дапамагаюць абмінаць фільтраваньне кантэнту.

Дадаткі да браўзэраў:

  • Stealthy
  • Hola Unblocker
  • friGate
  • ZenMate


Праграмы:
  • TOR
  • PirateBrowser
  • Hotspot Shield
  • TunnelBear‎
  • Ultrasurf


VPN-сэрвісы:
  • Private Internet Access
  • BTGUARD
  • TorGuard
  • Privacy.io
  • VIKINGVPN
  • TorrentPrivacy
  • ANONINE
  • IVPN
  • AirVPN
  • PrivatVPN
  • PRQ
  • BOXPN
  • EARTHVPN
  • MULLVAD
  • Faceless.ME
  • BlackVPN
  • IPREDATOR
  • BOLEHVPN
  • NordVPN
  • PROXY.SH
  • HideIPVPN
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG