Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША рыхтуе законапраект пра дапамогу Ўкраіне і санкцыі супраць Расеі


За гэты працэдурны крок прагаласавалі 78 сэнатараў супраць 17, для прыняцьця рашэньня патрабавалася 60 галасоў.

Галасаваньне за прыняцьце самога законапраекта чакаецца пазьней на гэтым тыдні.

Законапраект прадугледжвае прадстаўленьне Ўкраіне пазыковых гарантый ЗША на суму каля 1 мільярда даляраў, а таксама прамой дапамогі на суму ў 150 мільёнаў даляраў. Акрамя таго, дакумэнт патрабуе санкцый супраць грамадзян Расеі і Ўкраіны, якія маюць дачыненьне да карупцыі, парушэньняў правоў чалавека ці падрыву стабільнасьці Ўкраіны.

Яшчэ адзін момант законапраекта — рэформы Міжнароднага валютнага фонду, якія, на думку адміністрацыі прэзыдэнта-дэмакрата Барака Абамы, неабходныя, каб эфэктыўна аказаць Украіне значную дапамогу. У той жа час шмат рэспубліканцаў выступаюць супраць гэтых рэформаў.

Гэтага пункта аб рэформах таксама няма ва ўжо прынятым законапраекце аб Украіне ў вэрсіі Палаты прадстаўнікоў. Такім чынам, перш чым законапраект зможа пайсьці на подпіс прэзыдэнту ЗША, абедзьве палаты Кангрэса павінны будуць ўзгадніць яго агульны тэкст. Між тым у Палаце прадстаўнікоў большасьць маюць рэспубліканцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG