Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі і расейскі міністры сустрэліся ў Гаазе


Саміт у Гаазе
Саміт у Гаазе

У Гаазе сёньня пачаўся саміт ядзернай бясьпекі. У яго кулюарах таксама праходзіць сустрэча кіраўнікоў краінаў гэтак званай «Вялікай сямёркі», дзе абмяркоўваецца далейшая рэакцыя на анэксію Крыму Расеяй.

Выступаючы перад адкрыцьцём саміту, Генэральны сакратар ААН Пан Кі Мун зьвярнуўся да важнага аспэкту — цаны бяз’ядзернага статусу Ўкраіны і вартасьці дадзеных ёй гарантый: «У выпадку з Украінай, гарантыі бясьпекі былі неабходнай умовай яе далучэньня да Дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі. Тым не менш, давер да гарантыяў, дадзеных Украіне Будапэшцкім мэмарандумам 1994 году быў сур’ёзна падарваны апошнімі падзеямі. Гэта нясе істотныя наступствы як для рэгіянальнай бясьпекі, так і цэласнасьці рэжыму нераспаўсюду ядзернай зброі. Але гэта не павінна служыць апраўданьнем, каб імкнуцца да ядзернай зброі».

Пан Кі Мун таксама падкрэсьліў, што статус ядзернай дзяржавы перадусім накладае адказнасьць: «Разам мы павінны гарантаваць, што ядзерная зброя разглядаецца дзяржавамі як цяжар, а не як капітал. І менавіта таму я рашуча падтрымліваю намаганьні, якія б прымусілі Рэспубліку Іран гарантаваць, што яе ядзерныя тэхналёгіі выкарыстоўваюцца выключна ў мірных мэтах».

Сёньня ж на саміце ў Гаазе адбылася сустрэча паміж міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым і выканаўцам абавязкаў міністра замежных спраў Украіны Андрэем Дэшчыцам. Пра яе вынікі пакуль не паведамляецца.

Перад тым, выступаючы на саміце, Дэшчыца нагадаў, што такой сустрэчы на ўзроўні міністраў новы ўкраінскі ўрад дабіваецца ўжо тры тыдні. Дэшчыца пажартаваў, што дзеля гэтага ён гатовы нават выпіць зь ім «водки» , дадаўшы: «Мы гатовыя мірна суіснаваць з Расеяй, мы гатовыя сесьці за стол перамоваў, але мы ніколі не аддадзім Крым. Мы будзем умацоўваць нашы сувязі з міжнароднай супольнасьцю, каб вярнуць Крым Украіне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG