Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У суботу — прэм’ера «Дон Жуана» па-беларуску


«Дон Жуан» па-беларуску
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:02 0:00
Наўпроставы лінк

«Дон Жуан» па-беларуску

Пераклад знакамітай п’есы Мальера на замову тэатру Янкі Купалы зрабіў Андрэй Хадановіч. Фрагмэнт «Дон Жуана» Андрэй прачытаў адмыслова для Радыё Свабода.

«Перакладаючы, я нават расхуліганіўся, выявіў, што напісанае Мальерам можа быць цікавае тут і цяпер, зачапіць за жывое, паказытаць нэрвы, расьсьмяшыць. Гэта проста добры на ўсе часы тэкст. І сапраўды зорны акторскі склад: Павал Харланчук у ролі Дон Жуана, Віктар Манаеў — ягоны служка Сганарэль, Ганна Хітрык — шыкоўная сялянка Шарлота, аб’ект спакушэньняў Дон Жуана», — распавёў Андрэй Хадановіч.

Прэм’ерны паказ «Дон Жуана» па-беларуску адбудзецца ў Купалаўскім тэатры ў суботу 22 сакавіка. Рэжысэр пастаноўкі — Анатоль Праўдзін з Санкт-Пецябургу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG