Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абяцала ЗША не захопліваць Усходнюю Ўкраіну


Сяргей Шойгу
Сяргей Шойгу

Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу ў тэлефоннай размове з калегам з ЗША Чакам Хэйгэлам паабяцаў, што Масква ня будзе чыніць ваеннае ўварваньне ва Ўсходнюю Ўкраіну.

Паводле паведамленьня Мінабароны ЗША, Шайгу распавядаў Хэйгэлу, што тысячы расейскіх войскаў, дысьлякаваных ўздоўж мяжы з Украінай, знаходзяцца там толькі дзеля вучэньняў і ня маюць намеру ўрывацца праз мяжу.

Як паведаміў прадстаўнік Пэнтагона, падчас размовы, якая доўжылася каля гадзіны, Хэйгэла падкрэсьліў Шайгу: за тое, што Крым фактычна кантралююць цяпер расейскія войскі, менавіта яны адказныя за ўсё, што адбываецца на паўвостраве.

Расея на гэтым тыдні анэксавала ўкраінскі Крым, але вядучыя краіны сьвету не прызнаюць гэтага кроку, адзначаючы, што ён груба супярэчыць міжнароднаму праву.

Напярэдадні анэксіі, а перад гэтым ваеннай акупацыі Крыму вядучыя расейскія чыноўнікі таксама запэўнівалі, што не маюць намер рабіць гэтага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG