Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макэйн хоча дзяліцца з Украінай дадзенымі выведкі


Арсені Яцанюк і Джон Макэйн
Арсені Яцанюк і Джон Макэйн

Сэнатар-рэспубліканец Джон Макэйн лічыць, што ЗША павінны даць ураду Ўкраіны абмежаваную ваенную дапамогу ўключна з агнястрэльнай зброяй і харчамі, ахоўным рыштункам, запчасткамі і палівам, а таксама дзяліцца дадзенымі выведкі.

Гэта ўваходзіць у пералік захадаў, да якія могуць зьвярнуцца ЗША ў адказ на анэксію Крыма Расеяй.

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

Поўны пералік захадаў супраць Расеі, прапанаваных Джонам Макэйнам:

  • Падтрымаць двухпартыйны законапраект аб прадастаўленьні Ўкраіне гарантый пазыкі на мільярд даляраў, а таксама ўвядзеньні санкцый супраць расейскіх чыноўнікаў і садзейнічаньні працы Міжнароднага валютнага фонда з Украінай;
  • Разам з НАТО забясьпечыць дастаўку прадуктаў і гуманітарнай дапамогі ўкраінскім салдатам і цывільным на ўсходзе краіны;
  • Разам з АБСЭ працаваць над адпраўкай ва ўсходнюю Ўкраіну грамадзянскіх назіральнікаў, якія дапамогуць разабрацца з заявамі пра пагрозы на адрас этнічных расейцаў;
  • Даць ураду Ўкраіны абмежаваную вайсковую дапамогу — уключаючы агнястрэльную зброю і харчы, а таксама даць ахоўны рыштунак, запчасткі, паліва і дзяліцца дадзеных выведкі;
  • Разам з НАТО падтрымаць разьвіцьцё і рэформу ўкраінскай арміі;
  • Узмацніць прысутнасць НАТО ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, а таксама ў краінах Балтыі;
  • Працаваць з НАТО над хутчэйшым пашырэньнем НАТО і ўключэньнем у яе Чарнагорыі і Грузіі;
  • Пашырыць санкцыі з боку ЭЗ і ЗША супраць карумпаваных расейскіх чыноўнікаў, кампаній і фінансавых інстытутаў;
  • Выкарыстоўваць закон Магніцкага, каб пакараць больш расейскіх чыноўнікаў за абуральныя парушэньні правоў чалавека;
  • Больш рашуча ісьці да міжнароднай ізаляцыі Расеі з-за галасавання ў Радзе Бясьпекі ААН і байкотаваць сустрэчу «Вялікай васьмёркі» ў Сочы;
  • Інтэнсіфікаваць экспарт амэрыканскіх нафты і газу хаўрусьнікам у НАТО і іншым эўрапейскім партнэрам, каб паменшыць іх залежнасьць ад экспарту з Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG