Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна выводзіць войскі з Крыму


 Андрэй Парубій
Андрэй Парубій
Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны даручыла Кабінэту міністраў падрыхтаваць перадысьлякацыю ўкраінскіх войскаў з Крыму.

Пра гэта заявіў у сераду сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Андрэй Парубій, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Паводле яго, ужо распрацаваны плян эвакуацыі членаў сем’яў і саміх украінскіх вайскоўцаў. На мацерыковай Украіне іх абяцаюць забясьпечыць жытлом, працай і іншымі сацыяльнымі гарантыямі.

Таксама ўраду даручана прапрацаваць пытаньне эвакуацыі з тэрыторыі Крыму грамадзян Украіны, якія ня хочуць заставацца на акупаванай тэрыторыі РНБУ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG