Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачынае працу Камітэт дапамогі Ўкраіне

Першае паседжаньне Камітэту дапамогі Ўкраіне адбудзецца ў Менску 19 сакавіка а 17:00 па вуліцы Чарнышэўскага, 3А.

Запрошаныя кіраўнікі палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, вядомыя дзеячы інтэлігенцыі, беларускія актывісты, якія былі на Майдане, журналісты, паведамляе прэсавая служба БХД.

Адзін зь лідэраў партыі Павал Севярынец выказаў надзею, што вынікам ініцыятывы стане правядзеньне шэрагу акцыяў у падтрымку Ўкраіны і яе народу.
XS
SM
MD
LG