Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія войскі застануцца ў Крыме да асобага загаду


Віталь Ярема
Віталь Ярема
Украінскія вайскоўцы будуць знаходзіцца ў Крыму да прыняцьця рашэньня ў адпаведнасьці з сытуацыяй. Пра гэта на брыфінгу паведаміў першы віцэ-прэм’ер Украіны Віталь Ярэма.

«Мы ня хочам вайны. Але і самастойна мы адтуль ня выйдзем. Гэта наша тэрыторыя. Мы будзем далей думаць, працаваць, весьці перамовы, каб людзі там не пацярпелі», — запэўніў Ярэма .

«Што будзе з вайскоўцамі — мы кожны дзень над гэтым думаем. Крым быў, ёсьць і будзе тэрыторыяй Украіны. Усе людзі, якія там пражываюць, служаць, будуць атрымліваць заработную плату, пэнсіі, насіць ўкраінскі пашпарт», — сказаў намесьнік старшыні ўкраінскага ўраду.

На пытаньне, як будуць дзейнічаць вайскоўцы ў выпадку прымусовай эвакуацыі, Ярэма адказаў: «Калі яны ў прымусовым парадку будуць эвакуавацца, яны павінны рэагаваць у адпаведнасьці са сваімі статутамі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG