Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімір Пуцін выступіць наконт Крыму


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

18 сакавіка прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін выступіць у Крамлі перад дэпутатамі Дзярждумы, сябрамі Савету Фэдэрацыі, кіраўнікамі рэгіёнаў Расеі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці ў сувязі са зваротам Рэспублікі Крым і Севастопаля аб прыёме ў склад Расеі.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Крамля.

Сьпікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін («Адзіная Расея») пасьля пасяджэньня савету Думы заявіў, што прэзыдэнт Пуцін таксама выкажа сваю пазыцыю па выніках рэфэрэндуму 16 сакавіка.

Паводле Нарышкіна, Дзярждума прыме ўсе рашэньні «хутка і адказна».

Расея ня будзе ўводзіць новыя заканадаўчыя мэханізмы, каб прыняць у свой склад Крым. Зь ім будзе падпісана міжнароднае пагадненьне як зь незалежнай замежнай дзяржавай, заявіў сьпікер Дзярждумы.

Паводле Нарышкіна, ніжняя палата парлямэнту ў сьціслыя тэрміны вырашыць пытаньне заканадаўчага афармленьня далучэньня Крыму да Расеі, паведамляе "Коммерсант".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG