Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад санкцыі Эўразьвязу трапіць 21 прадстаўнік улады Крыма і Расеі


Эўразьвяз узгадніў чарговыя санкцыі супраць Расеі ў сувязі зь яе дзеяньнямі ў Крыме.

Cанкцыі былі ўхваленыя 28 міністрамі замежных спраў краін Эўразьвязу. Яны закрануць 21 асобу з уладаў Крыма і Расеі.

Ім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ, а іх рахункі ў эўрапейскіх банках будуць замарожаныя.

У сьпісе няма прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова, паколькі Эўразьвяз хоча пакінуць магчымасьці для працягу дыпляматычнага дыялёгу.

Такія самыя санкцыі дзейнічаюць у адносінах да Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ больш за 200 ягоных чыноўнкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG