Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску будуць судзіць за салідарнасьць з палітвязьнямі


17 сакавіка ў судзе Савецкага раёну Менску заплянаваныя працэсы над удзельнікамі перадвыбарчага пікету, які адбыўся ў нядзелю 16-га ля Камароўскага рынку.

Разгляд справаў актывістак АГП Ганны Канапацкай і Вольгі Маёравай прызначаныя на 12.00.

Калі будуць судзіць Анатоля Лябедзьку, Уладзімера Раманоўскага і Аляксандра Арастовіча, дакладна невядома.

Дзесяць чалавек, сярод іх два журналісты, былі затрыманыя 16 сакавіка падчас перадвыбарчага пікету АГП на Камароўцы. Удзельнікі былі ў майках з партрэтамі палітзьняволеных і меркавалі правесьці пікет на знак салідарнасьці зь імі.

На Канапацкую і Маёраву склалі пратакол па артыкуле 23.34 «Удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве» і адпусьцілі да суду.

Паводле якіх артыкулаў абвінавачваюцца пяцёра затрыманых актывістаў, яшчэ не вядома.

Лідэр АГП партыі Анатоль Лябедзька, былы вязень ГУЛАГу Ўладзімер Раманоўскі, былы палітвязень, давераная асоба Мікалая Статкевіча на выбарах 2010 году Аляксандар Арастовіч, а таксама яшчэ два моладзевыя актывісты АГП, прозьвішчы якіх не называюцца, правялі ноч у турме на Акрэсьціна.

Двое з затрыманых — людзі сталага веку. Уладзімеру Раманоўскаму 73 гады. Аляксандру Арастовічу сёлета споўніцца 62 гады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG