Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку пасьля ўчарашніх забурэньняў ноч прайшла ціха


У Данецку пасьля нядзельных беспарадкаў ноч прайшла спакойна. Прарасейскія сілы пасьля нападаў пакінулі памяшканьне пракуратуры Данецкай вобласьці і абласнога ўпраўленьня СБУ.

Падчас прыступаў гэтыя асобы патрабавалі вызваленьня самаабвешчанага «народнага губэрнатара» Паўла Губарава, які быў раней затрыманы пасьля захопу аблдзяржадміністрацыі.

У дзеяньнях сэпаратыстаў 16 сакавіка прынялі ўдзел каля трох тысяч чалавек. Гэта менш, чым у папярэднія выходныя, калі на плошчы Леніна сабралася каля пяці тысяч дэманстрантаў.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, атакі на дзяржаўныя ўстановы ўсё больш раздражняюць звычайных жыхароў, якія не разумеюць, навошта тыя, хто нападаў, разбураюць памяшканьні і службовыя кабінэты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG