Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама зноў пазваніў Пуціну


Архіўнае фота. 1 сакавіка 2014 году.
Архіўнае фота. 1 сакавіка 2014 году.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама пазваніў Ўладзімеру Пуціну і заявіў яму, што вынікі рэфэрэндуму на ўкраінскім паўвостраве Крым ніколі ня будуць прызнаныя міжнароднай супольнасьцю.

Прарасейскія ўлады Крыму заявілі, што паводле падліку 50 працэнтаў галасоў 95,5 адсоткаў выбаршчыкаў падтрымалі далучэньне да Расеі.

Абама таксама заявіў, што Злучаныя Штаты і іх эўрапейскія партнэры гатовыя «накласьці дадатковыя санкцыі» на Расею за парушэньне сувэрэнітэту Ўкраіны.

Прэсавая служба Крамля паведаміла, што Пуцін у адказ заявіў, што «правядзеньне рэфэрэндуму ў Крыме цалкам адпавядала нормам міжнароднага права і Статуту ААН і ўлічвала, у прыватнасьці, вядомы косаўскі прэцэдэнт. Пры гэтым жыхарам паўвострава была гарантаваная магчымасьць свабоднага волевыяўленьня і самавызначэньня».

Пуцін таксама выказаў занепакоенасьць з нагоды таго, што ён назваў адмовай ўкраінскага ўраду выкараніць гвалт у дачыненьні да рускамоўнага насельніцтва ў краіне.

У панядзелак міністры замежных спраў Эўразьвязу прымуць рашэньне аб магчымасьці замарожваньня актываў і візавых санкцыяў у дачыненьні да расейскіх чыноўнікаў і асудзяць нядзельны рэфэрэндум як незаконны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG