Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Крыму: на ўчасткі прыйшлі 82,71 % выбарцаў


82,71 % выбаршчыкаў , або 1 мільён 524 тысячы 563 чалавекі прагаласавалі на крымскім паўвостраве ў ходзе рэфэрэндуму аб статусе Крыму — такія выніковыя дадзеныя па яўцы.

Як перадае агенцтва УНІАН, пра гэта журналістам паведаміў старшыня рэспубліканскай камісіі па правядзеньні рэфэрэндуму Міхаіл Малышаў.
У прыватнасці, у Аўтаномнай рэспубліцы Крым прынялі ўдзел у «апытаньні» 81,36 % выбаршчыкаў, у Севастопалі — 89,51 % .

Галасаваньне пачалося 16 сакавіка а 8-й раніцы і завяршылася ў 8 вечара.

93 % выбаршчыкаў Крыма выказаліся на рэферэндуме за далучэньне Крыму да Расеі — гэта афіцыйныя вынікі адзінага ў рэгіёне экзіт-полу. Сьцьвярджаецца, што апытаньне праводзіў Рэспубліканскі інстытут палітычных і сацыялягічных дасьледаваньняў на замову сайту «Кримінформ», і што апытвалі людзей на выхадзе са 150 участкаў у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і 50 у Севастопалі.

Лидэры крымскіх татараў сьцьвярджаюць, што яўка не перавысіла 30 працэнтаў, і што ня менш за 95 працэнтаў крымскіх татараў ня бралі ўдзел у галасаваньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG