Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух «За свабоду»: Беларусь можа стаць наступнай


Аляксанда Мілінкевіч
Аляксанда Мілінкевіч

Рух «За свабоду» выступіў з заявай аб расейскай агрэсіі супраць Украіны і аб пагрозе незалежнасьці Беларусі.

«Палітыка нэаімпэрскага рэваншу і агрэсія Расеі супраць украінскай дзяржавы і эўрапейскага выбару народу Ўкраіны зьяўляюцца агульнаэўрапейскай пагрозай. Гэта вельмі небясьпечны выклік для мірнага разьвіцьця і ўзаемавыгаднай інтэграцыі.

У 1994 годзе Расея ўзяла на сябе абавязаньні паважаць незалежнасьць, сувэрэнітэт і існуючыя дзяржаўныя межы Ўкраіны, Казахстану і Беларусі, устрымлівацца ад пагрозы ўжываць сілу супраць іхняй тэрытарыяльнай цэласнасьці і палітычнай незалежнасьці, а таксама не ўжываць эканамічны прымус дзеля адстойваньня сваіх уласных інтарэсаў. Сёньня мы бачым, што крамлёўскі рэжым груба парушае свае міжнародныя абавязаньні і Статут ААН у дачыненьні да Ўкраіны.

Пасьля Ўкраіны можа надысьці чарга Беларусі, Казахстану ці любой іншай дзяржавы. Мы салідарныя з народам Украіны, які гераічна зрабіў цывілізацыйны выбар на карысьць эўрапейскага шляху разьвіцьця і дэмакратыі. Беларусь павінна адназначна падтрымаць сувэрэнітэт, незалежнасьць і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, а не гуляцца ў небясьпечныя гульні з агрэсарам і пашыраць ягоную вайсковую прысутнасьць у нашай краіне. Нельга рабіць беларускі народ закладнікам чужых захопніцкіх плянаў», — гаворыцца ў заяве.

Рух «За свабоду» перакананы:

«Лёс беларускай дзяржавы і нацыі пад велізарнай пагрозай. Залежнасьць ад усходняга суседа катастрафічная. Гэта прывяло эканоміку Беларусі да глыбокага крызісу. Усё больш і больш расейскіх вайскоўцаў ступае на беларускую зямлю, што яшчэ больш аддаляе нас ад цывілізаванага сьвету.

Беларусь не павінна быць сатэлітам Крамля. У беларускім нацыянальным інтарэсе — рэальнае напаўненьне канстытуцыйнага палажэньня пра нэўтральны статус Беларусі, выхад з АДКБ і Мытнага саюзу, нэўтралізацыя расійскай прапаганды ў Беларусі, супрацоўніцтва і інтэграцыя з Эўрапейскім Зьвязам. Нам жыцьцёва неабходная кансалідацыя на грунце патрыятызму, нацыянальных інтарэсаў і каштоўнасьцяў. Заклікаем усіх грамадзянаў Беларусі выказаць адпаведную грамадзянскую пазыцыю падчас ушанаваньня Дня Волі 25 сакавіка».

Рух «За свабоду» выказваецца ў падтрымку агульнабеларускага дыялёгу і нацыянальнай кансалідацыі:

«Гэта магчыма толькі пасьля вызваленьня ўсіх палітвязьняў, спыненьня палітычных рэпрэсіяў і пашырэньня свабоды СМІ. Неадкладна павінна быць прынятая антыкрызісная праграма, скіраваная на рэальную мадэрнізацыю эканомікі краіны і забесьпячэньне энэргетычнай бясьпекі праз шырокае супрацоўніцтва з краінамі Чарнаморска-Балтыйскага рэгіёну.

Рух „За Свабоду“ заклікае народ Беларусі да актыўных дзеяньняў у абарону сувэрэнітэту, незалежнасьці і нацыянальнай самабытнасьці».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG