Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малайзійскі ляйнэр наўмысна зьбілі з курса - прэм'ер-міністар


Зьніклы малайзійскі ляйнэр Боінг-777 быў наўмысна адхілены ад курсу пасьля таго, як на борце была адключаная сыстэма сувязі. Пра гэта заявіў у суботу прэм’ер-міністар Малайзіі Наджыбам Разак.

Ён паведаміў , што пасьля зьнікненьня ляйнэра спадарожнікі фіксавалі яго дадзеныя праз сем гадзін пасьля таго, як ён зьнік з экранаў радараў. Тым ня менш, новая інфармацыя са спадарожнікаў ня паказвае дакладнага месцазнаходжаньня самалёта і новы курс мог прывесьці яго куды заўгодна ад Сярэдняй Азіі да Індыйскага акіяна. Паведамляецца, што пасьля 7 гадзін палёту у самалёта магло проста скончыцца паліва.

Па словах прэм’ера, у сувязі з новай інфармацыяй ўлады Малайзіі пачалі вывучаць дадзеныя аб пасажырах і камандзе ляйнэра. Нягледзячы на паведамленьні прэсы аб тым, што самалёт быў угнаны, мы ўсё яшчэ вывучаем, што прывяло да адхіленьня ляйнэра ад курсу, сказаў прэм’ер -міністар.

Неўзабаве пасьля таго, як прэм’ер- міністар выклаў вэрсію падзей, паліцыя правяла ператрус у доме камандзіра авіяляйнэра ў пошуках доказаў таго, што капітан мог прыняць удзел у змове па ўгону самалёта.

Авіяляйнэр Боінг-777, які ляцеў з Куала-Лумпура ў Пэкін, зьнік 8 сакавіка. На яго борце знаходзілася 239 пасажыраў. Пошукі, якія вядуцца сіламі многіх краін з выкарыстаньнем караблёў і авіяцыі, за тыдзень не далі ніякіх вынікаў.

Экспэрты адзначаюць, што адхіліць ляйнэр такога кляса з маршруту мог толькі спэцыяліст, добра знаёмы з кіраваньнем такім тыпам найбуйнейшага самалёта.

Па ацэнцы прадстаўнікоў ЗША, ляйнэр, хутчэй за ўсё, сышоў у бок Індыйскага акіяну і ўпаў у ваду. У некаторых месцах глыбіні гэтага акіяна дасягаюць трох з паловай кілямэтраў, адзначаюць экспэрты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG