Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме зафіксаваныя 63 выпадкі нападаў на журналістаў


З пратэстам супраць перасьледу журналістаў у Крыме выступіла міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры бяз межаў».

Яна ўжо зафіксавала 63 выпадкі нападаў на журналістаў.

Прарасейскія сэпаратысты ў Крыме пры падтрымцы акупацыйных войскаў увялі для ўсіх журналістаў незаконную акрэдытацыю і забараняюць ім кепска пісаць пра іх дзейнасьці і пра рэфэрэндум, які яны заплянавалі на 16 сакавіка, паведамілі ў арганізацыі.

Невядомыя тэрарысты напалі на дзьве здымачныя групы ўкраінскага тэлеканала «Інтэр». Апэратар тэлекампаніі шпіталізаваны з паламанымі рэбрамі і прабітымі лёгкімі, моцна пабітыя іншыя журналісты, паведаміў тэлеканал «Інтэр».

Прарасейскія сэпаратысты ўвялі для журналістаў незаконную акрэдытацыю і забараняюць ім кепска пісаць пра іх дзейнасьці і пра рэфэрэндум, які яны заплянавалі на 16 сакавіка, паведамілі ў арганізацыі «Рэпарцёры бяз межаў».

Раней Беларускі фотажурналіст карэспандэнт Associated Press Сяргей Грыц, які камандзіраваны агенцтвам у Крым зьвярнуўся да беларускіх калег.

Да зварота далучыліся яшчэ адзін беларускі карэспандэнт АР Юрась Карманаў і менскі фотакарэспандэнт Reuters Васіль Фядосенка, якія таксама знаходзяцца ў Крыме.

Сяргей Грыц напісаў у суполцы БАЖ у Фэйсбуку:

«Калегі, я і паважаныя мной Юрась Карманаў і Васіль Фядосенка, заклікаем вас адмовіцца ад плянаў паездкі ў бліжэйшыя месяцы ў Крым у ЛЮБОЙ якасьці. Там ўсім пох ... ад якога СМІ вы прыехалі. Перад бандамі ўзброеных і некантралюемых невядомых вы не маеце юрыдычнай і фізычнай абароны. У вас няма годнай страхоўкі. У вас няма ваеннай адукацыі, што б дазволіла паводзіць сябе разумна і бясьпечна, а ведамі курсаў выжываньня, аналягічных „Цэнтурыёну“, мы ня будзем з вамі дзяліцца. Дынаміка разьвіцьця падзей выклікае пэсымізм. Але калі ўсё ж жаданьне аформіць для сябе порцыю гераізму возьме верх , зьяжджаючы, пакіньце нам вашу перавагу на выпадак вяртаньня ў няўдалым стане — крэматорый ці ўсё ж такі звыклыя могілкі. Усяго вам добрага».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG