Лінкі ўнівэрсальнага доступу

26 сутак арышту за салідарнасьць з Украінай


Суд Менску арыштаваў на 11 сутак Станіслава Булу і на 15 сутак Зьмітра Карашкова за акцыю каля амбасады Расеі.

Арыштаваць Булу і Карашкова пастанавіла судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Вікторыя Шабуня.

Сьведкамі выступілі міліцыянты са службы аховы амбасады — Быкаў і Берасьневіч.

11 сакавіка актывісты «Маладога фронту» з Гомеля Була і Карашкоў падышлі да расейскай амбасады ў Менску з плякатамі «Пуцін, рукі прэч ад Украіны» і «Не вайне! Пуцін — вораг».

Хлопцаў затрымалі літаральна праз паўтары хвіліны, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG