Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Херсонскай вобласьці затрымалі расейскіх выведнікаў


12 сакавіка а гадзіне ночы супрацоўнікі СБУ Ўкраіны ў Херсонскай вобласьці знайшлі і затрымалі выведную групу Ўзброеных сіл Расеі, якая пракралася з Крыму па-за пунктамі кантролю.

Мэтай гэтай разьведгрупы было вывучэньне апэратыўнай абстаноўкі, атрыманьне дадзеных пра перадысьлякацыю і ступень гатоўнасьці падразьдзяленьняў Узброеных сіл Украіны на тэрыторыі Херсонскай вобласьці, паведамляе прэсавая служба СБУ.

Група замежнікаў праводзіла выведку адносна 3-га зэнітна-ракетнага дывізіёна (г. Кахоўка), 208-й зэнітна-ракетнай брыгады, падразьдзяленьня 79-й аўтамабільнай брыгады.

Камандзір групы — грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі, афіцэр ваеннай выведкі Узброеных сілаў РФ, 1981 г.н., ураджэнец Разанскай вобласьці.

У сваім тлумачэньні пасьля затрыманьня ён прызнаў, што зьбіраў інфармацыю выведнага характару: каардынаты блёкпастоў памежных войскаў, разьмяшчэньне часьцей падразьдзяленьняў Узброеных сілаў Украіны.

Служба бясьпекі Ўкраіны расьсьледуе гэты факт ва ўстаноўленым заканадаўствам Украіны парадку і праінфармавала МЗС Украіны згодна з украінска-расейскай Консульскай канвэнцыяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG