Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеяньні Расеі накіраваныя на падрыў сыстэмы глябальнай бясьпекі — Яцанюк


Арсеній Яцанюк
Арсеній Яцанюк

Прэм’ер-міністар Арсені Яцанюк заклікаў ЗША і Вялікабрытанію абараніць Украіну, каб захаваць сыстэму глябальнай бясьпекі на Зямлі.

Выступаючы ў Вярхоўнай Радзе, ён сказаў, што падзеі ў Крыме — гэта «драматычны і складаны канфлікт на тэрыторыі Эўропы 21 стагодзьдзя».

«Гэта не зьяўляецца двухбаковым канфліктам. Гэта нішто іншае, як дзеяньні Расейскай Фэдэрацыі, накіраваныя на падрыў сыстэмы глябальнай бясьпекі», — заявіў Яцанюк.

Урад папрасіў парлямэнт прагаласаваць за зварот да краінаў-удзельніц Будапэшцкага мэмарандуму з просьбай выканаць тыя гарантыі, якія даваліся ўкраінскай дзяржаве пасьля вываду ядзернай зброі.

«Краіна, якая пазбавілася добраахвотна ядзернай зброі, якая адмовілася ад свайго ядзернага статусу і атрымала гарантыі ад вядучых краін сьвету, засталася няўзброенай і адзін на адзін з узброенай да зубоў дзяржавай, якая мае ядзерны статус», — адзначыў Яцанюк.

«І таму мой зварот да заходніх партнэраў быў наступны: калі вы не забясьпечыце тыя гарантыі, якія былі падпісаныя ў Будапэшцкім мэмарандуме, тады растлумачце, як будзеце пераконваць Іран ці Паўночную Карэю пазбаўляцца статусу ядзерных дзяржаў, калі адпаведных гарантыяў сьвет даваць ня будзе?» — заявіў ён.

Менавіта таму Кабінэт міністраў зьвяртаецца да парлямэнту з просьбай прагаласаваць адпаведную заяву і «прадэманстраваць волю ўкраінскага народу да краін — гарантаў Будапэшцкага мэмарандуму аб атрыманьні абароны».

«Мы нічога ні ў кога ня просім. Мы просім толькі адно: на нашу краіну ажыцьцёўлена ваенная агрэсія — тыя, хто гарантаваў, што гэтай агрэсіі ня будзе, з аднаго боку, павінны адвесьці войскі, а з другога боку — павінны абараніць сувэрэнную незалежную дзяржаву», — заявіў Яцанюк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG