Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 11 сакавіка: Эўрапейскі Дзень ахвяраў тэрарызму, дзень народзінаў Алеся Гаруна і Тодара Кляшторнага


Тодар Кляшторны, расстраляны ў 1937 у Курапатах. Віктар Маркавец
Тодар Кляшторны, расстраляны ў 1937 у Курапатах. Віктар Маркавец
ПАДЗЕІ ДНЯ

Эўрапейскі Дзень ахвяраў тэрарызму

Менск, Нацыянальны прэсавы цэнтар, прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная абароне правоў спажыўцоў мабільнай сувязі. Пачатак у 11.00 .

Менск, галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Інтэрнэт-часопіс «Новая Эўропа», мэдыя-праект «pARTisan» пачынаюць лекцыйны дыскусійны цыкль «Супольнасьці ў Беларусі: межы, давер, салідарнасьць».

Менск, «Loft cafе», прэм’ерны паказ фільму «Сяргей Пясецкі. Наш выбітны ліхадзей». Пачатак у 19 гадзінаў

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1302 — паводле Шэксьпіра, у гэты дзень былі заручаныя Рамэа й Джульета

1401— у Радаме выдадзены другі акт Віленска—Радамскай уніі

1917 — ангельскія войскі занялі Багдад

1985 — Міхаіл Гарбачоў быў абраны генэральным сакратаром ЦК КПСС, пасьля сьмерці Канстанціна Чарненкі.

1990 — Вярхоўны Савет Літоўскай ССР прыняў акт, якім заявіў аб выхадзе рэспублікі са складу Савецкага Саюзу.

У гэты дзень нарадзіліся:

1544 — Тарквата Таса, італьянскі паэт

1887 — Алесь Гарун, беларускі паэт

1903 — Тодар Кляшторны, беларускі паэт. Быў асуджаны пазасудовым органам НКВД 29 кастрычніка 1937 і як «член антысавецкай арганізацыі» прысуджаны да вышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці

1911 — Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзяяч.

1911 — Аркадзь Мігдал, савецкі акадэмік, заснавальнік новых кірункаў у ядзернай фізыцы і фізыцы мэталаў

У гэты дзень памерлі:

1906 — Іван Пуліхаў, рэвалюцыянэр, тэрарыст, сябра партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, пакараны сьмерцю за замах на замах на менскага генэрал-губэрнатара Курлова,

1941— Аляксандар Уласаў, грамадзкі дзяяч, рэдактар першай беларускай газэты «Наша Ніва». У 1918 годзе ўвайшоў у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. У кастрычніку 1939 году быў арыштаваны НКВД і перавезены ў Менск. У лістападзе 1940 году асуджаны на 5 гадоў канцлягераў за «шпіёнска-правакатарскую дзейнасьць». Памёр у зьняволеньні ў Расеі.

ЦЫТАТА ДНЯ

Мне не шкада, што сэрца пакалечыў,
Узьбіў душу на стынучую квець;
На сечы быць і выйсьці з поля сечы
Ня тое, што прыйсьці на сеч.

Тодар Кляшторны
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG