Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барозу абяцае «неадкладную» палітычную асацыяцыю з Украінай


Жазэ Барозу
Жазэ Барозу

Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу паабяцаў «неадкладна» падпісаць палітычныя разьдзелы дамовы аб асацыяцыі з Украінай.

Барозу, выступаючы ў суботу на саміце эўрапейскіх рэгіёнаў і гарадоў у Афінах, сказаў, што Эўразьвяз мае «доўг, абавязак салідарнасьці» перад Украінай.

«Больш за сотню чалавек ужо памерлі за гэтыя каштоўнасьці ва Ўкраіне, жадаючы прытрымлівацца каштоўнасьцяў Эўропы. Думаю, у нас доўг, абавязак салідарнасьці перад гэтай краінай, і мы будзем працаваць, каб як мага больш зьблізіцца. Мы таксама вырашылі адразу падпісаць — таму што гэта была просьба прэм’ер-міністра Ўкраіны [Арсенія Яцанюка] — падпісаць палітычныя разьдзелы Пагадненьня аб асацыяцыі. Гэта азначае, што Ўкраіна замацуе сваю асацыяцыю Эўрапейскім зьвязам. Я думаю, што мы можам і павінны гэта зрабіць зараз, але, вядома ж, мы зробім гэта так, спрабуем зрабіць гэта такім спосабам, які будзе мірным».

Менавіта рашэньне ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча ў лістападзе мінулага году прыпыніць падпісаньне пагадненьня выклікала масавыя пратэсты, якія прывялі да падзеньня рэжыму Януковіча і расейскай інтэрвэнцыі ў Крым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG