Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ: нерасейскія мэдыі ў Крыме блякуюць


Дуня Міятавіч
Дуня Міятавіч

Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) заявіла, што нерасейскія мэдыі ў Крыме Украіны сутыкаюцца з сур’ёзнымі абмежаваньнямі у тым ліку з блякаваньнем тэлевізійных сыгналаў.

Дуня Міятавіч, прадстаўніца АБСЭ ў пытаньнях свабоды сродкаў масавай інфармацыі, піша ў заяве, апублікаванай у Вене ў суботу «Трэба неадкладна спыніць скрайнюю цэнзуру, закрыцьцё СМІ ды прэсавых цэнтраў, а таксама напады і запалохваньне журналістаў».

Наземныя сыгналы некалькі ўкраінскіх тэлеканалаў былі адключаныя на працягу апошніх некалькіх дзён. Паводле АБСЭ, сярод іх адзін з асноўных прыватных каналаў «Інтэр», незалежны «5 канал» і дзяржаўны «Першы Нацыянальны». Гэтыя украінскія вяшчальнікі былі заменены шэрагам расейскіх каналаў, такіх як дзяржаўны канал «Расея 24» і армейскай вяшчальнік «Зорка».

Міятавіч таксама заявіла, што журналісты з украінскіх і міжнародных медыйных арганізацый, у тым ліку BBC і CNN, падвяргаліся нападам або пагрозам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG