Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анэксія Крыму можа здарыцца ўжо 10 сакавіка


Уладзімір Канстанцінаў і Валянціна Матвіенка
Уладзімір Канстанцінаў і Валянціна Матвіенка

Як паведамляюць ўкраінскія мэдыі, у панядзелак 10 сакавіка ў Маскве адбудзецца паседжаньне Дзяржаўнай думы Расеі, падчас якога будзе ўхваленае рашэньне пра далучэньне Крыму да складу Расеі.

Пра гэта ў эфіры ток-шоў «Шустэр Live» заявіў Андрэй Іларыёнаў, колішні дарадца прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна.

Па словах Іларыёнава, ва ўкраінскіх уладаў засталося толькі два дні, каб спыніць анэксію Крыму, паколькі ў панядзелак лёс паўвыспы вырашыцца без удзелу Кіева: «Калі ж цягам выходных кіраўніцтва Ўкраіны не ўхваліць неабходных рашэньняў, то Крым будзе анэксаваны дэ-юрэ, а ня толькі дэ-факта», — падсумаваў экс-дарадца Пуціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG