ПАДЗЕІ ДНЯ
У менскай галерэі сучаснага мастацтва "Ў нескладовае" адкрываецца лекцыйны дыскусійны праект "Супольнасьці ў Беларусі: межы, давер, салідарнасьць". Пачатак першай імпрэзы - у 17:00 . Уваход вольны.
У Палацы прафсаюзаў у Менску пройдзе выстава катоў. Выстава адкрыта для наведнікаў з 9.30 да 16.30.
У парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор адбудзецца масавы запуск нябесных ліхтарыкаў. Збор з 18.30 , запуск у 20.00.
У "Менск-Арэне" з канцэртам выступіць Аляксандр Саладуха. Пачатак у 19.00.
У менскім клюбе "Графіці" - акустыка: гурт Navi. Пачатак у 19.00.
У клюбе RE:Public - гурт "Без білета" з новым альбомам. Пачатак у 15.00 і 19.00.
Сёньня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. Першы раз быў адсьвяткаваны ў 1911 годзе ў Капэнгагене, Данія, з ініцыятывы Кляры Цэткін, дзяячкі нямецкага і міжнароднага камуністычнага руху ды змагаркі за правы жанчын.
ТАКСАМА У ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1010 — пэрсыдзкі паэт Фірдаўсі закончыў сваю эпічную паэму «Шахнамэ».
1892 — нарадзіўся Алесь Чарвякоў, кіраўнік БССР.
1910 — нарадзіўся Пятро Конюх, беларускі опэрны сьпявак.
1928 — памёр Пётра Крэчэўскі, беларускі палітычны дзяяч, гісторык, Прэзыдэнт Рады БНР.
1954 — нарадзіўся Андрэй Саньнікаў, беларускі палітык, палітычны вязень.
1962 — нарадзіўся Славамір Адамовіч, беларускі паэт.
1983 — прэзыдэнт ЗША Рональд Рэйган даў Савецкаму Саюзу мянушку «імпэрыя зла».
2004 — памёр Міхась Наўмовіч, дзеяч беларускае эміграцыі, старшыня Беларускага Згуртаваньня ў Францыі «Хаўрус» і сябра Рады БНР.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
Яны прапаведуюць вяршэнства дзяржавы і яе неабмежаваную ўладу над асобным чалавекам, яны прадказваюць, што з часам яны запануюць над усімі народамі зямлі. Яны - цэнтар зла ў сучасным сьвеце.
З прамовы Роналда Рэйгана пра «імпэрыю зла» 8 сакавіка 1983 году.