Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве забіты сябра БСДП «Грамада»


Артур Лук’янаў
Артур Лук’янаў

У Магілёве забіты сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Артур Лук’янаў.

У Магілёве забіты сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Артур Лук’янаў. Трыццаціпяцігадовага актывіста знайшлі 6 сакавіка з мноствам нажавых раненьняў у кватэры, дзе ён доўгі час жыў. Паводле афіцыйных паведамленьняў, падазраванага ў забойстве затрымалі. Падрабязнасьці пакуль не раскрываюцца.

Магілёўскія аднапартыйцы Артура Лук’янава ня зьвязваюць ягоную сьмерць зь дзейнасьцю ў апазыцыйнай арганізацыі. Адзначаюць, што ён характарам быў чалавек спакойны і неканфліктны. Артур, паводле аднаго з кіраўнікоў магілёўскай гарадзкой суполкі БСДП «Грамада» Максіма Кавалёва, найбольш вылучаўся як арганізатар і ўдзельнік навучальных і адукацыйных мерапрыемстваў, якія ладзіліся партыяй і няўрадавымі арганізацыямі.

«Ён заўжды прапаноўваў дужа шмат розных крэатыўных ідэяў, каб дзейнасьць актывістаў партыі была найбольш эфэктыўная. Паводле адукацыі ён быў мэдыкам. Займаўся сацыяльнай працай. Удзельнічаў у акцыях па адоленьні праблемаў, зьвязаных з распаўсюджаньнем СНІДу і іншых падобных хваробаў. Сябры партыі шакаваныя ягонай сьмерцю. І выказваюць спачуваньні ягоным родным ды блізкім», — зазначыў Максім Кавалёў.

Артур Лук’янаваў працаваў фэльчарам на хуткай мэдычнай дапамозе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG