Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве правядуць акцыю супраць вайны з Украінай


Актывісты расейскай партыі «Яблоко» і праваабаронцы правядуць сёньня ў цэнтры Масквы антываенны пікет.

У акцыі, якая ўзгоднена з маскоўскімі ўладамі, возьмуць удзел лідэр руху «За правы чалавека» Леў Панамароў, старшыня Маскоўскай Хэльсінскай групы Людміла Аляксеева і член кіраўніцтва «Яблока» Галіна Міхалёва.

Удзельнікі акцыі будуць патрабаваць ад уладаў адмовіцца ад плянаў ваеннага ўварваньня на тэрыторыю Ўкраіны. У заяве партыі адзначаецца, што яна асуджае рашэньне прэзыдэнта Расеі і Савета Фэдэрацыі, якое разьвязвае рукі для пачатку вайны з братэрскім народам. Такое разьвіцьцё падзей прывядзе Расею да нацыянальнай катастрофы і паставіць мір на мяжу ядзернай вайны.

Папярэднія несанкцыянаваныя антываенныя акцыі ў Маскве і Пецярбургу заканчваліся масавымі затрыманьнямі іх удзельнікаў паліцыяй.

Адначасова ў некалькіх расейскіх гарадах — у Стаўрапалі, Кіславодзку, Новасібірску, Смаленску — пройдуць так званыя «народныя сходы» ў падтрымку расейскамоўных грамадзян Украіны, якія арганізуюцца патрыятычнымі і ветэранскай арганізацыямі. У Маскве на Васільеўскім спуску сёньня адбудзецца мітынг-канцэрт «Мы разам!»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG