Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр Мэджлісу пра дэпутатаў Рады Крыму: «Розум іх пакінуў»


Рафат Чубараў
Рафат Чубараў

Лідэр Мэджлісу крымскіх татараў Рафат Чубараў назваў «вар’ятамі» дэпутатаў крымскай Вярхоўнай Рады, якія прагаласавалі за рашэньне аб далучэньні Крыму да Расеі ў якасьці суб’екта фэдэрацыі.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook:

«Тыя з маіх калегаў — дэпутатаў Вярхоўнай Рады АРК, хто прагаласаваў, проста вар’яты! Зразумела, што яны выконваюць чужую волю... Розум пакінуў іх!»

Сёньня крымскія сэпаратысты вырашылі прасіць Пуціна далучыць Крым да Расеі. За такое рашэньне прагаласавалі 78 з 86 дэпутатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG