Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Крыме


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама

Злучаныя Штаты Амэрыкі ўвялі візавыя абмежаваньні ў дачыненьні да асоб і ўстановаў, якія, як кажацца ў адпаведнай заяве, «пагражаюць сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласьці Ўкраіны».

Высокапастаўлены амэрыканскі ўрадовец заявіў, што візавыя абмежаваньні закрануць як расейскіх, гэтак і ўкраінскіх афіцыйных асобаў.

У заяве, апублікаванай Белым Домам у чацьвер, паведамляецца, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў таксама ўказ, які дазваляе ўжыць санкцыі супраць «асобаў і ўстановаў, адказных за дзеяньні, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ва Ўкраіне».

Раней былі ўведзеныя амэрыканскія санкцыі супраць асобаў, вінаватых у парушэньнях правоў чалавека ў сувязі з палітычным уціскам ва Ўкраіне.

Белы Дом заявіў, што Злучаныя Штаты гатовыя разгледзець дадатковыя крокі ў залежнасьці ад разьвіцьця сытуацыі ва Ўкраіне.

Заява Белага Дому зьявілася ў часе, калі лідэры краінаў Эўразьвязу абмяркоўваюць магчымы адказ на акупацыю Крыму расейскімі вайсковымі сіламі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG