Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты ўжо прагаласавалі за далучэньне Крыму да Расеі


Вярхоўная Рада Крыму фармальна прыняла рашэньне пра далучэньне Крыму да Расеі ў якасьці суб’екта Расейскай Фэдэрацыі.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва UNIAN.

За такое рашэньне прагаласавалі 78 дэпутатаў. Журналістаў на сэсію не дапусцілі.

Як паведамляў раней віцэ-прэм’ер Крыму Рустам Тэміргаліеў, Вярхоўная Рада Крыму прыняла рашэньне прызначыць рэфэрэндум пра статус Крыму на 16 сакавіка, перанёсшы яго на два тыдні ў параўнаньні з папярэдняй датай рэфэрэндуму.

4 сакавіка сьпікер ВР АРК Уладзімер Канстанцінаў паведаміў, што пераносіць рэфэрэндум аб пашырэньні паўнамоцтваў АРК ня будуць і што ён пройдзе 30 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG