«Сёньня ў нашым Севастопалі, як і на тэрыторыі ўсяго Крымскага паўвострава, склалася вельмі няпростая сытуацыя.
Сябры, родзічы, знаёмыя, проста вайскооўцы, якія да гэтага выдатна ўзаемадзейнічалі ў антыпірацкіх, антытэрарыстычных апэрацыях, апынуліся на мяжы збройнага супрацьстаяньня.
Больш за 20 гадоў у Севастопалі суіснавалі і канструктыўна ўзаемадзейнічалі ваенныя маракі Ўкраіны і Чарнаморскага флёту Расеі».
Паводле Сяргея Гайдука, не выкарыстоўваючы зброю, украінцы дэманструюць жаданьне пазьбегнуць кровапраліцьця і распальваньня канфлікту яшчэ больш:
«Сёньня разьвіцьцё сытуацыі залежыць ад кожнага з нас. Наша мэта, перш за ўсё, ня зганьбіць крымскую зямлю крывёй братазабойства, захаваць усіх жывымі і здаровымі, не дазволіць палітычным супярэчнасьцям разарваць сем’і і сяброў.
Не выкарыстоўваючы зброю, мы дэманструем адно — мы любым коштам спрабуем не дапусьціць кровапраліцьця і ахвяраў сярод мірнага насельніцтва. Перамовы паміж ваеннымі кіраўнікамі, з кіраўніцтвам гораду ўжо праводзяцца».